Усе навіны

Гутаровіч пра бан: «Чакаем, калі ўсё вырашыцца ў правільным кірунку, каб маглі ездзіць на гонкі, як гэта было і раней»

2 кастрычніка, 13:22

Беларускі веласіпедыст, трэнер Яўген Гутаровіч падзяліўся меркаваннем пра адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Гэтае пытанне заўсёды бянтэжыць. Усё жыццё былі настроены, ведалі, што ёсць нашы гонкі і ў Прыбалтыцы, і ў Польшчы, класікі, на якія ўвесь час прыязджалі, ды і Францыя нас прымала вельмі цеплыня.

Канешне, вельмі шкада глядзець, на тое, што раней спартсмены мала таго, што ездзілі там, дык яшчэ і перамагалі. Калі першае месца займалі ці ўдзельнічалі з адрывам з якім-небудзь Кінгам, безумоўна, спартсмены самі натхняліся.

Цяжка, вядома, глядзець на гэтую сітуацыю. Чакаем, калі ўсё вырашыцца ў правільным кірунку, каб маглі ездзіць на гонкі, як гэта было і раней, – сказаў Гутаровіч.