Усе навіны

Яўген Гутаровіч: «У беларусаў больш за 70 перамог у гэтым сезоне. У наступным сезоне складана будзе паставіць планку вышэй»

12 снежня, 18:08

Беларускі шашэйны велагоншчык Яўген Гутаровіч падвёў вынікі сезона.

– Сезон атрымаўся досыць яркім і ўнікальным. У нас больш за семдзесят перамог у гэтым сезоне. Гэта год – рэкордны для дзяўчат. Апошняй гонкай была Тур Каўказа. Больш за палову мы выйгралі. Мы такую планку паставілі і мы яе дасягнулі. У наступным сезоне складана будзе паставіць планку вышэй, – сказаў Гутаровіч.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.