Усе навіны

Украінскі фігурыст Дзмітрый Шарпар загінуў пад Бахмутам

23 студзеня 2023, 23:25

Украінскі фігурыст Дзмітрый Шарпар загінуў пад Бахмутам.

Харкаўчаніну было 25 гадоў.

Ён выступаў у пары з Настай Пабежанка. Выйграваў срэбра чэмпіянату Украіны, увайшоў у топ-10 на юнацкай Алімпіядзе-2016. Пасля кар'еры быў артыстам цыркавога шоў на лёдзе «Гранд».

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.