Усе навіны

Вынік Валіевай на Алімпіядзе-2022 ануляваны, АКР, верагодна, пазбавяць золата

29 студзеня, 17:50

Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) ануляваў усе вынікі расійскай фігурысткі Камілы Валіевай з 25 снежня 2021 года з-за станоўчай допінг-пробы.

У лютым 2022 года на Алімпіядзе ў Пекіне Валіева выйграла золата ў камандным турніры, але ўзнагароджанне так і не адбылося з-за расследавання. Яе вынік быў ануляваны.

Цяпер АКР могуць пазбавіць залатога медаля. Другое месца ў камандным турніры заняла зборная ЗША, трэцяе – Японія, а чацвёртае – Канада.

Таксама яе пазбавілі золата чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у студзені 2022 года.

Нагадаем, што Валіеву дыскваліфікавалі на 4 гады з-за допінгу.