Усе навіны

40-гадовая Стэлата-Дудэк разам з Дэшамам выйграла золата спартыўных пар ЧС па фігурным катанні

22 сакавіка, 13:00

На чэмпіянаце свету па фігурным катанні завяршыліся выступленні спартыўных пар.

Золата выйгралі канадцы Дэана Стэлата-Дудэк і Максім Дэшам. Для 40-гадовай спартсменкі гэта першае золата ЧС у кар'еры, як і для 32-гадовага партнёра.

Японцы Рыку Міура і Руічы Кіхара заваявалі срэбра – яны бронзавыя прызёры Пекіна-2022, былі чэмпіёнамі свету ў 2023-м, бралі срэбра ў 2022-м.

Трэцяя пазіцыя ў былога расіяніна Мікіты Валодзіна, які зараз выступае за Германію ў пары з Мінервай Фаб'ен Хазэ. У гэтым сезоне яны выйгралі золата фіналу Гран-пры.

Чэмпіянат свету-2024

Манрэаль, Канада

Спартыўныя пары

1. Дэана Стэлата-Дудэк і Максім Дэшам (Канада) – 221,56

2. Рыку Міура і Руічы Кіхара (Японія) - -217,88

3. Мінерва Фаб'ен Хазэ і Мікіта Валодзін (Германія) – 210,4

4. Марыя Паўлава і Аляксей Святчанка (Венгрыя) - 204,6

5. Анніка Хоке і Роберт Кункель (Германія) - 198,23

Поўныя вынікі – тут.