Усе навіны

Валіева заявіла CAS, што допінг у яе арганізм мог патрапіць з-за клубнічнага дэсерту, якім яе пачаставаў дзядуля

7 лютага, 22:56

Расійская фігурыстка Каміла Валіева заявіла Спартоваму арбітражнаму суду ў Лазане (CAS), што допінг у яе арганізм мог патрапіць з-за клубнічнага дэсерту, якім яе пачаставаў дзядуля.

«Ён прымае таблеткі па рэкамендацыях лекараў і напэўна гэтая таблетка патрапіла ў дэсерт, які ён мне звычайна дае. І я некалькі разоў бачыла, што ён нажом ціснуў таблеткі і раствараў іх у шклянцы. Так што, магчыма, я выпіла з адной шклянкі ці дома з'ела нешта з той жа дошчачкі і да таго падобнае», – сказала Валіева.

Іншыя дзве версіі: забароненыя рэчывы маглі патрапіць у яе арганізм праз лекі або падчас чэмпіянату Расіі, паколькі тады многія сваякі спартсменаў мелі свабодны доступ да распранальні.

Пры гэтым паводле інфармацыі РУСАДА, спартсменка не пацвердзіла існаванне дзядулі, а фатаграфіі таблетак, якія выкарыстоўваліся ў справе, ніяк не пацвярджалі, дзе і як ён іх набыў.

Нагадаем, што Валіеву дыскваліфікавалі на 4 гады з-за допінгу.