Усе навіны

Таццяна Тарасава пра Азіяцкія гульні: «Я ўпэўнена, што нам трэба прыняць гэтае запрашэнне. Нас нікуды не запрашаюць»

26 студзеня 2023, 15:25

Заслужаны трэнер СССР па фігурным катанні Таццяна Тарасава адрэагавала на прапанову ад Алімпійскага савету Азіі прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях зборным з Беларусі і Расіі.

«Гэта выдатная магчымасць атрымаць спаборніцкую практыку. Для нас практыка спаборніцтваў зараз мае значэнне. Я ўпэўнена, што нам трэба прыняць гэта запрашэнне. Нас не кожны дзень кудысьці запрашаюць. Нас нікуды не запрашаюць», – сказала Тарасава.

Алімпійскі савет Азіі 26 студзеня прапанаваў Расіі і Беларусі прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях, якія пройдуць у кітайскім Ханчжоу з 23 верасня па 8 кастрычніка 2023 года.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.