Усе навіны

Украінскі фігурыст Марсак: «Мае сваякі былі пад акупацыяй у Херсоне»

24 сакавіка 2023, 12:49

Украінскі фігурыст Кірыл Марсак распавёў пра вяртанне ва Украіну пасля завяршэння чэмпіянату свету.

«Гэта яшчэ не канец. Трэба вярнуцца ва Украіну, адкатаць на чэмпіянаце, а пасля можна ўжо адпачываць. Ці ўпершыню за год прыеду? Так. Я вельмі рады, што змагу ўбачыць маіх бацькоў. Вядома, хачу дадому, і я з’еду, але не ўпэўнены, ці дастаткова бяспечна там.

Яшчэ мае сваякі ў Херсоне: бабуля, дзядуля, цётка. Тамака амаль кожны дзень абстрэлы. Мне вельмі цяжка аб гэтым думаць. Яны былі ў акупацыі: правялі ў Херсоне ўвесь час і да гэтага часу там», — сказаў Марсак.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.