Усе навіны

Украінская чэмпіёнка АГ-1994 Баюл: «Тэлефанавала сябрам у Дняпро. Яны ўсю ноч не спалі»

26 траўня 2023, 21:35

Алімпійская чэмпіёнка-1994 па фігурным катанні Аксана Баюл выказалася пра абстрэл Дняпра расійскімі войскамі 26 траўня.

«Сёння тэлефанавала ў Дняпро. Па горадзе было шмат бамбардзіровак. Мае сябры, дзякуй Богу, адказалі мне. Яны сказалі, што ўсю ноч не спалі.

Разбамбілі ветэрынарную клініку, разбамбілі паліклініку. У ёй былі нашы вайскоўцы, яны загінулі. Дняпра, я думаю пра вас. У мяне шмат сяброў у Дняпры, і я сэрцам з вамі», - сказала Баюл.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.