Усе навіны

У Маскве знікла без вестак чэмпіёнка Расіі па фігурным катанні сярод юніёраў

29 жніўня, 17:03

Учора, 28 жніўня, фігурыстка Аліна Гарбачова знікла без вестак, паведамляюць прапагандысцкія расійскія СМІ. Расіянка не вярнулася дадому пасля ўчарашняй трэніроўкі на катку. Для ўстанаўлення ўсіх абставін знікнення 16-гадовай спартсменкі следчыя органы РФ распачалі крымінальную справу аб забойстве. Гарбачова - пераможца чэмпіянату Расіі-2023 па фігурным катанні сярод юніёраў.