Усе навіны

Украінская спявачка Салавій заявіла аб крадзяжы сваёй песні шоу экс-фігурысткі зборнай Беларусі Навкі

11 студзеня, 15:28

Экс-фігурыстка зборнай Беларусі Таццяна Навка выкарыстала песню ўкраінскай выканаўцы Хрысціны Салавій «Тримай» для свайго лядовага шоў «Вечары на хутары» паводле аповесці Мікалая Гогаля.

Песню пераклалі на рускую мову і незаконна выкарыстоўвалі ў пастаноўцы.

«Гэта не першы крадзеж маіх твораў рашыстамі. І гаворка не пра крадзеж адной песні «Тримай». Гаворка ідзе пра апрапрыяцыю (прысваенні) культурнай спадчыны ўкраінцаў. Я ўсведамляю, што асудзіць вінаватых будзе нялёгка.

Я звяртаюся да ўсіх украінцаў, у тым ліку і за мяжой, дапамагчы мне з пошукам і ўсталяваннем датычных юрыдычных асобаў гэтага «шоў».

Украінская песня – гэта зброя. І гэта той выпадак, калі мы павінны аб'ядноўвацца, каб абараніць сваё», – сказала Салавій.

Пад кампазіцыю Салавій выступіла расійская фігурыстка Каміла Валіева.

Таксама на рускай мове на шоу прагучала кампазіцыя «Щедрик» Мікалая Леантовіча і песня «Ніч яка місячна», якую выканалі ўраджэнцы Украіны Ані Лорак і Аляксандр Панаётаў.