Усе навіны

Каман і Тчуамені падвергліся расісцкім абразам пасля незабітых пенальці ў фінале ЧС-2022

20 снежня 2022, 19:41

Футбалісты зборнай Францыі Кінгслі Каман і Арэльен Тчуамені падвергліся расісцкім абразам пасля фіналу ЧС-2022.

Яны не рэалізавалі свае пенальці ў пасляматчавай серыі супраць Аргенціны (3:3, 2:4) і падвергліся абразам на асабістых старонках і ў сацсетках у цэлым.

Тчуамені нават закрыў каментары пад сваімі пастамі ва інстаграме.

Eurosport адзначае, што абмежаваў доступ да каментарыяў таксама Рандаль Кало-Муані.

Нагадаем, што пасля Еўра-2020 Джэйдан Санча, Букайо Сака і Маркус Рэшфард падвяргаліся расісцкім абразам пасля незабітых пенальці ў серыі супраць Італіі.