Усе навіны

Філіпс не будзе гуляць за «Ман Сіці», пакуль не пазбававіцца лішняй вагі

24 снежня 2022, 09:23

Галоўны трэнер «Манчэстар Сіці» Пеп Гвардыёла паведаміў, што паўабаронца каманды Кэлвін Філіпс не будзе гуляць, пакуль не пазбавіцца лішняй вагі.

«Ён не траўмаваны, ён вярнуўся з лішняй вагай. Я не ведаю, чаму так адбылося.

Пакуль ён не ў належным стане для трэніровак ці гульняў. Калі ён будзе гатовы, ён будзе гуляць, таму што ён нам патрэбен, ён нам вельмі патрэбен.

Расчараванне? Гэта нашыя асабістыя рэчы з Кэлвінам», — паведаміў Гвардыёла.