Усе навіны

Раналду збіраецца падаць у суд на «Ювентус»

20 студзеня 2023, 19:54

Крышціяну Раналду гатовы звярнуцца ў суд з-за таго, што не атрымаў дадатковых плацяжоў ад «Ювентуса».

Паводле апублікаваных учора таемных пагадненняў, «Ювентус» павінен быў заплаціць Раналду 19,5 мільёнаў еўра да канца чэрвеня 2021 года, нават калі партугалец пакіне клуб, але не зрабіў гэтага з-за скандалу з адмываннем грошай.