Усе навіны

КДК АБФФ абавязаў «Белшыну» да 29 мая выплаціць доўг Радзівонаву і Зіновічу

28 красавіка 2023, 19:06

КДК АБФФ абавязаў «Белшыну» да 29 мая выплаціць экс-футбалістам каманды Кірылу Радзівонаву і Дзмітрыю Зіновічу прэміяльныя за мінулы сезон.

Футбалісты выступалі за каманду з Бабруйска ў сезоне-2022.

Радзівонаў у мінулым сезоне правёў за каманду 24 матчы. На рахунку Зіновіча 21 сустрэча і 2 забітыя мячы.