Усе навіны

Сядзько пра пераход у мінскае «Дынама»: «Доўга не разважаючы, вырашыў падпісаць кантракт, і не шкадую»

13 чэрвеня, 16:37

Павел Сядзько распавёў пра пераход з «Гомеля» у мінскае «Дынама».

«У мяне ў Брэсце была гульня, з Брэстам я за «Гомель» тады гуляў.

Але я прапускаў гульню з-за перабору жоўтых картак.

І падыходзіў дырэктар, тады казаў, давай на наступны сезон да нас, і ў нас бюджэт паднімаецца, і будзе ўсё добра, пераходзь да нас. Вядома, я не мог тады даць адказ, таму што толькі сезон быў яшчэ недайграны, і як я магу наперад даць?

Можа, хацелася недзе ў іншым месцы яшчэ паспрабаваць.

Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка набраў. Сустрэліся, пагаварылі, ён свае планы паднёс мне. Я выслухаў і ўсё прыняў, і доўга не разважаючы, вырашыў падпісаць кантракт, і не аб чым я не шкадую.

Я аддаюся на поле, як і ўсе хлопцы, якія выходзяць на яго.

Дзякуючы свайму футбольнаму таленту і характару», – сказаў Сядзько.