Усе навіны

Увесну гэтага года Французаў заключыў дамову з агенцтвам расіяніна Андрэева

27 чэрвеня, 21:40

Увесну гэтага года 19-гадовы нападаючы БАТЭ Аляксандр Французаў заключыў дамову з расійскім агенцтвам Паўла Андрэева. У футбольных колах суседняй краіны гэта даволі вядомы спецыяліст.

У верасні 2021-га яго кампанія ўваходзіла ў топ-15 вядучых агенцтваў свету па колькасці здзелак (58) у летняе трансфернае акно.

Па даных «Трансфермаркт», паслугамі агенцтва карыстаецца больш за 120 футбалістаў клубаў РПЛ і ФНЛ. Сярод іх прадстаўнікі маскоўскіх «Дынама», «Спартака» і «Лакаматыва», піцерскага «Зенита», самарскіх «Крылаў Саветаў», грозненскага «Ахмата», «Сочы» і гэтак далей. Самым топавым кліентам агенцтва з'яўляецца 20-гадовы атакуючы паўабаронца «Дынама» і зборнай Расіі Арсен Захаран. Яго трансферны кошт, паводле «Трансфермаркт», знаходзіцца на ўзроўні 15 млн еўра. Для параўнання той жа сайт ацэньвае Французава ў 50 тысяч еўра.

Гулец БАТЭ заключыў пагадненне з адным з агентаў кампаніі (з кім канкрэтна, нам даведацца не ўдалося, аднак, як запэўніваюць нашыя крыніцы, дакладна не з самім Андрэевым) – і трапіў пад моцны ўплыў пасрэдніка. Па звестках нашых крыніц, дамова складзеная такім чынам, што гулец, па сутнасці, знаходзіцца ў рабстве ў агента.