Усе навіны

Беларус Кійко будзе працаваць скаўтам у «Пары НН»

8 ліпеня, 20:51

Беларускі футбаліст Антон Кійко, які выступаў за мінскі «Прамень», «Узду», «Баранавічы», чэрвеньскі «Колас», стаўбцоўскі «Кронан» і «Вікторыю» з Мар'інай горкі будзе працаваць скаўтам у расійскім «Пары НН».

У мінулым сезоне гэтая каманда заняла 13-е месца ў РПЛ, але захавала прапіску ў эліце, абыграўшы ў стыкавых матчах маскоўскую «Радзіму».