Усе навіны

У сацсетках «Слоніма-2017» апублікавалі пагрозы пазбаўлення волі за непажаданыя рэжыму Лукашэнкі матэрыялы і садзейнічанне рэсурсам

22 жніўня, 13:25

Прэс-служба «Слоніма-2017» апублікавала ў сваіх сацсетках пагрозы пазбаўлення волі за непажаданыя рэжыму Лукашэнкі матэрыялы і садзейнічанне рэсурсам, якія рэжым называе «экстрэмісцкімі»

Прэс-служба клуба з Гродзенскай вобласці заклікае ведаць спісы «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і фарміраванняў, у якім налічваецца 1746 пунктаў.

Адзначым, што на мінулым тыдні дырэктарам «Слоніма-2017» стаў падпісант за рэжым, экс-член зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксей Нічыпар.