Усе навіны

Сіненка, які гуляў за DMedia пры кантракце з мінскім «Дынама», перайшоў у «Іраван» з Д2 Азербайджана

2 верасня, 14:13

Брамнік Андрэй Сіненка працягне кар'еру ў азербайджанскім «Іраване» (Д2).

Мінулым клубам на прафесійным узроўні ў 26-гадовага галкіпера было мінскае «Дынама», за якое Сіненка выступаў з сакавіка 2022 года па жнівень 2023-га. За гэты час варатар не правёў ніводнага матча за аснову. За дублюючы склад згуляў 9 сустрэч, прапусціў 6 мячоў.

Маючы дзейны кантракт з «Дынама», кіпер выступаў за беларускую каманду пад расійскую аматарскую медыялігу DMedia, аднак з Сіненкам у варотах калектыў прайграў адборачныя матчы за групавы этап турніру казахстанскаму «Уральцу» (3:3, 0:1).