Усе навіны

«Рэал» разглядае Рыса Джэймса як замену Карвахалю

15 верасня, 13:58

Капітан «Чэлсі» Рыс Джэймс можа працягнуць кар'еру ў «Рэале».

Паводле інфармацыі As, мадрыдцы разглядаюць 23-гадовага ангельца як замену для правага абаронцы каманды Дані Карвахаля. «Рэал» можа паспрабаваць падпісаць Джэймса ў 2024 ці 2025 годзе. Кантракт Карвахаля з «смятанковымі» заканчваецца за 2 сезоны.

Трансфермаркт ацэньвае Джэймса на 65 мільёнаў еўра. Ён з'яўляецца выхаванцам «Чэлсі». У гэтым сезоне англічанін правёў усяго 1 матч, пасля чаго траўмаваўся. У папярэдняй кампаніі на яго ліку 2 галы і 2 асісты ў 27 матчах.