Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Рашэнне АБФФ дыскваліфікаваць Юрэвіча на 5 гадоў – помста за планаваныя ім рэформы ўнутры федэрацыі»

20 верасня, 21:35
2

Футбольны агент Валерый Ісаеў выказаўся наконт дыскваліфікацыі трэнера Анатоля Юрэвіча.

«Юрэвіча як спецыяліста, з'ела сістэма ў стварэнні якой ён прымаў непасрэдны ўдзел.

Я лічу гэтым рашэннем, якое прыняла федэрацыя: дыскваліфікаваць яго на 5 гадоў, яны такім чынам адпомсцілі яму за яго зімовы ўдзел і запланаваныя ім рэформы ўнутры федэрацыі.

Многія чыноўнікі ў федэрацыі зразумелі, што давядзецца працаваць зусім па-іншаму. Ён закрануў інтарэсы ўжо дзейных менеджараў. То бок, ён ішоў напралом і рабіў так, як ён лічыць патрэбным. Пакінем за рамкамі, наколькі гэта прадуктыўна ці непрадуктыўна, карысна ці не карысна, але вось ён лічыў так. Многія ўбачылі, што гэта закране канкрэтна кожнага з іх. І калі яны прымалі гэтае рашэнне, вядома ж, улупілі яму па максімуме», – сказаў Ісаеў.

Нагадаем, Юрэвіч з'яўляецца фігурантам справы аб дамоўных матчах, дыскваліфікаваны рашэннем АБФФ на пяць гадоў.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.