Усе навіны

Руслан Лісаковіч выпісаны з бальніцы ў Партугаліі

1 лістапада, 12:45

Як стала вядома Tribuna.com, беларускі паўабаронца моладзевай зборнай і махачкалінскага «Дынама» (Расiя, Д2) Руслан Лісаковіч выпісаны з партугальскай лякарні. Здарылася гэта яшчэ на мінулым тыдні.

Раней паведамлялася пра ягоны ўдзел у бойцы ў Партугаліі, з-за якой беларус не згуляў супраць Харватыі (0:2) у кваліфікацыі моладзевага Еўра-2025. Пазней жонка Лісаковіча абвергла інфармацыю пра бойку.