Усе навіны

Ісаеў – Аляксею Багу: «А вы ідзяце на кантакт з заўзятарамі «Шахцёра»? Хто-небудзь папрасіў прабачэння ў іх за тую ганьбу?»

3 лістапада, 16:03

Беларускі агент Валерый Ісаеў выказаўся ў тэму праблем «Шахцёра» і пра ролю ў іх галоўнага трэнера Аляксея Багі.

«З сімпатыяй стаўлюся да галоўнага трэнера «Шахцёра», а асабліва мая жонка. Аляксей на трэнерскім мастку заўсёды галантны і сучасны.

Нядаўна Бага распавядаў як гульцам і штабу «Шахцёра» сёння не проста і нават у нейкі момант яны рызыкуюць сваімі жыццямі.

Аляксей, жыццямі кожны дзень рызыкуюць шахцёры, вашыя заўзятары, выходзячы кожны дзень у забой. Гэта дзякуючы іх сапраўды рызыковай працы, вы атрымліваеце заробкі і маеце магчымасць камфортна, на шыкоўных базах і палях займацца любімай справай.

Бага казаў пра тое, што кіраўніцтва клуба не ідзе на кантакт з камандай і ніхто не ведае што будзе далей. А вы ідзяце на адкрыты кантакт з заўзятарамі? Хто-небудзь сабраў заўзятараў «Шахцёра» і папрасіў прабачэння за тую ганьбу? Вы сёння «Шахцёр» і вы маглі б гэта зрабіць, замест таго, каб увесь час расплывіста распавядаць што ваша справа гуляць і лічыць адабраныя ачкі», – сказаў Ісаеў.