Усе навіны

Кейн зрабіў дубль супраць «Галатасарая» – у яго 19+7 па сістэме «гол+пас» у 15 матчах сезону

9 лістапада, 10:03

«Баварыя» перамагла «Галатасарай» у 4-м туры групавога этапа Лігі чэмпіёнаў – 2:1.

Дублем у складзе мюнхенцаў вызначыўся форвард Хары Кейн.

Такім чынам у ангельца ўжо 26 ачкоў па сістэме «гол+пас» у 15 матчах усіх турніраў сезона за «Баварыю» – 19 галоў і 7 асістаў. Падрабязная статыстыка – тут.

Кейн з'яўляецца самым рэзультатыўным гульцом Еўропы.