Усе навіны
Video

«Эвертан» пра зняцце 10 ачкоў у АПЛ: «Клуб шакіраваны і расчараваны рашэннем камісіі АПЛ»

17 лістапада, 15:44

«Футбольны клуб «Эвертан» шакіраваны і расчараваны рашэннем камісіі АПЛ.

Клуб лічыць, што Камісія наклала абсалютна непрапарцыйную і несправядлівую спартыўную санкцыю. Клуб ужо паведаміў пра намер аспрэчыць рашэнне ў АПЛ. Цяпер пачнецца працэс апеляцыі, і справу клуба будзе разглядаць Апеляцыйная рада, прызначаная ў адпаведнасці з правіламі Прэм'ер-лігі ў належны час.

«Эвертан» сцвярджае, што ён быў адкрытым і празрыстым у інфармацыі, якую ён даваў Прэмʼер-лізе, і што ён заўсёды паважаў сумленнасць працэсу. Клуб не прызнае выснову пра тое, што ён не дзейнічаў з максімальнай добрасумленнасцю, і не разумее абвінавачання, зробленага Прэмʼер-лігай падчас разгляду. Суровасць накладзеных Камісіяй санкцый не зʼяўляецца ні справядлівым, ні разумным адлюстраваннем прадстаўленых доказаў.

Клуб таксама з вялікай цікавасцю будзе сачыць за рашэннямі, прынятымі па любых іншых справах, якія датычацца Правіл прыбытку і ўстойлівага развіцця Прэмʼер-лігі.

«Эвертан» не можа больш шырока каментаваць гэтае пытанне, пакуль не завершыцца апеляцыйны працэс», – гаворыцца ў заяве.