Усе навіны

Вакуліч пра беларускія клубы ў РПЛ: «Хай там вырашаюць. Ад нас нічога не залежыць»

18 лістапада, 11:47

Паўабаронца мiнскага «Дынама» Аляксей Вакуліч падзяліўся меркаваннем аб магчымым удзеле беларускіх каманд у чэмпіянатах Расіі.

– Няхай там вырашаюць. Будзе ўзровень чэмпіянату Беларусі па хакеі пасля таго, як «Дынама» стала гуляць у КХЛ. А ці будзе нацыянальная зборная гуляць тады? Лепш няхай зборная гуляе. Гэта паказвае ўзровень футбалістаў і чэмпіянату.

Усё роўна ад нас нічога не залежыць. Няхай там прымаюць рашэнне. Скажуць гуляць у РПЛ, значыць будуць гуляць там. Калі не скажуць, то не скажуць, – сказаў Вакуліч.