Усе навіны

Гульцы «Барселоны», «Жыроны» і «Эспаньёла» будуць мыцца дома з-за засухі ў Каталоніі

13 снежня, 17:40

З наступнага тыдня ўлады Каталоніі ўвядуць забарону на выкарыстанне вады ў душавых кабінах спартзал і спартыўных аб'ектаў. Прычына – жорсткая эканомія ў сувязі з засухай, ад якой пакутуе рэгіён. Аб гэтым заявіў міністр па справах клімату, харчавання і сельскай гаспадаркі Дэвід Маскорт.

Гэта надзвычайная мера не будзе мець выключэнняў і закране ўсіх прафесійных спартыўных каманд Каталоніі, у тым ліку і гульцоў «Барселоны», «Жыроны» і «Эспаньёла». Ім давядзецца мыцца дома, каб выконваць правілы, якія ўстанавілі мясцовыя ўлады.

«Барса» спажывае ваду на стадыёне «Манжуік», на спартыўным комплексе «Сʼютат Эспартыва» і ў іншых месцах. «Барса» павінна кампенсаваць ваду, якую выкарыстоўвае для арашэння газонаў, і эканоміць яе за кошт душавых кабін.

На ўсё гэта сыходзіць шмат вады, таму яны павінны паменшыць яе спажыванне. Калі яны хочуць працягваць паліваць палі, ім давядзецца яшчэ больш кампенсаваць тое, што яны спажываюць у душавых кабінах», – сказаў Дэвід Маскорт, калі яго спыталі, ці змогуць футбалісты мыцца на стадыёне пасля хатніх матчаў.

Каталонія сутыкнулася з наймацнейшай засухай за многія дзясяткі гадоў. На канец лістапада ўзровень вады ў мясцовых вадасховішчах складаў усяго 19 працэнтаў.