Усе навіны

Для «Ліверпуля» матч з «МЮ» – рэкордны па наведвальнасці на «Энфілдзе» з 1963 года

18 снежня, 14:54

У рамках 17-га тура АПЛ «Ліверпуль» дома не змог перамагчы «Манчэстэр Юнайтэд» – 0:0.

Па даных BBC, гульню наведала 57 158 тысяч заўзятараў. Гэта самы высокі паказчык наведвальнасці хатніх матчаў «Ліверпуля на «Энфілдзе» з 1963 года, калі «мерсісайдцы» правялі гульню Кубка Англіі з «Бёрнлі».

Таксама гульня з «Манчэстэр Юнайтэд» стала для «Ліверпуля» трэцяй па наведвальнасці за ўсю гісторыю ў рамках чэмпіянату Англіі.