Усе навіны

Вячаслаў Вашкевіч: «У «Арсенале» будзем разглядаць гульцоў з любым пашпартам»

21 лютага, 10:53

Расійскі галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч распавёў аб падрыхтоўцы каманды да сезона ў вышэйшай лізе.

– Прапанова ад «Арсенала» паступіла ў пачатку студзеня. Было нечакана. Вельмі прыемна. І расцэньваю прапанову, як добры шанец праявіць сябе ў дарослым футболе. Да гэтага вельмі шмат працаваў з юнакамі і з моладдзю. Для мяне гэта нешта новае і цікавае, новы этап разьвіцьця.

Асноўная мэта – застацца ў вышэйшай лізе. Але мы ўсе людзі амбіцыйныя, таму вельмі спадзяемся, што гэта будзе задачай-мінімум.

Максімальныя ж будзем ставіць крыху далей. Думаю, узмацненне будзе абавязковае, зараз у камандзе вельмі шмат гульцоў на праглядзе. Будзем разглядаць гульцоў з любым пашпартам. Галоўнае, каб быў якасны гулец, які зможа нас узмацніць.

Ад камплектавання ўсё будзе залежаць. Мне, не схаваю, імпануе атакуючы стыль гульні з высокім прэсінгам з больш актыўнай і агрэсіўнай гульнёй на палове поля сапернікам. Калі падбяром патрэбных выканаўцаў, яго і будзе прапаведаваць. Калі не – будзем перабудоўвацца, – сказаў Вашкевіч.