Tribuna/Футбол/Блогі/Левандоўскі, Месі, Анчалоці і яшчэ 27 гульцоў і трэнераў, хто адмовіўся ехаць у Саудаўскую Аравію

Левандоўскі, Месі, Анчалоці і яшчэ 27 гульцоў і трэнераў, хто адмовіўся ехаць у Саудаўскую Аравію

Калі зааблочныя грошы – не самае галоўнае.

1 жніўня, 13:58
Левандоўскі, Месі, Анчалоці і яшчэ 27 гульцоў і трэнераў, хто адмовіўся ехаць у Саудаўскую Аравію

Саудаўская Аравія – галоўная краіна трансфернага рынку гэтым летам. Зрэшты, нават з бязмежнымі грашыма, якія могуць пераламіць прынцыпы, не ўсе згаджаюцца на прапановы тамашніх клубаў.

Канешне, гэта не значыць, што ўсе, хто адмовіўся, не перадумаюць – Джэрард таксама публічна казаў, што не ўзначаліць «Аль-Ітыфак».

Сабралі ў адным месцы тых, пра чыю выразную адмову стала публічна вядома. Раптам каго забыліся – дайце ведаць у каментарах.

Гульцы

Эдэн Азар (вольны агент)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваная зарплата: 50-70 млн еўра ў год

Чаму не пайшоў: схіляецца да завяршэння кар'еры, бо матывацыя гуляць ужо не такая, як раней.

Ціяга Алькантара («Ліверпуль»)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: хоча застацца ў «Ліверпулі» да канца кантракту

Леанарда Банучы («Ювентус»)

Патэнцыйны клуб: невядома, гаворка ідзе пра «дзве прапановы»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: плануе дапрацаваць кантракт з «Ювентусам», што разлічаны да канца наступнага сезона, згуляць на Еўра-2024 і завяршыць прафесійную кар'еру.

Нікола Дзаніела («Галатасарай»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 30 млн еўра за сезон на працягу 4 гадоў

Чаму не пайшоў: вырашыў застацца ў «Галатасараі»

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваны заробак: невядома, гаворка ідзе пра «значнае падвышэнне»

Чаму не пайшоў: хоча застацца ў «Роме»

Уілфрыд Заа («Галатасарай»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Наср»

Прапанаваная зарплата: 60 млн еўра за 3 гады

Чаму не пайшоў: прапанова не пераканала, таму абраў «Галатасарай»

Хакім Зіеш («Чэлсі»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Наср»

Прапанаваная зарплата: 15 млн еўра за сезон у выпадку адсутнасці траўмаў, інакш – на 40% менш

Чаму не пайшоў: спачатку праваліў медагляд, а потым адмовіўся ад пагоршаных умоў

Маўра Ікардзі («Галатасарай»)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: прапановы былі нецікавыя, і ён іх не збіраўся прымаць.

Тоні Кроас («Рэал»)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: ізноў абраў «Рэал»

Роберт Левандоўскі («Барселона»)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваная зарплата: больш за 150 млн еўра за год

Чаму не пайшоў: не захацеў нават слухаць і пачынаць перамовы, таму што хоча застацца ў «Барселоне»

Рамелу Лукаку («Чэлсі»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 30 млн еўра за сезон на працягу 2 гадоў

Чаму не пайшоў: хацеў перайсці ў «Ювентус».

Уго Льярыс («Тотэнхэм»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: не задаволены заробкам

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 48 млн еўра за сезон на працягу 5 гадоў

Чаму не пайшоў: вырашыў застацца ў Італіі

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваны заробак: 200 млн еўра ў год + права пакінуць каманду свабодным агентам наступным летам

Чаму не пайшоў: мяркуючы па інсайдах, хоча застацца ў «ПСЖ» да 2024-га, а пасля перабрацца ў «Рэал»

Ліянель Месі («Інтэр» Маямі)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 500 млн еўра ў год

Чаму не пайшоў: «Калі б пытанне было ў грошах, я паехаў бы ў Аравію ці яшчэ кудысьці, дзе мне прапаноўвалі вялікія грошы», – прамая цытата Месі пасля пераходу ў «Інтэр» Маямі.

Лука Модрыч («Рэал»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 200 млн еўра за 3 гады

Чаму не пайшоў: вырашыў застацца ў «Рэале»

Альвара Марата («Атлетыка»)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваная зарплата: 40 млн еўра за сезон на працягу 3 гадоў

Чаму не пайшоў: шчаслівы ў Мадрыдзе, яго сям'я таксама хоча застацца ў іспанскай сталіцы

Патэнцыйны клуб: «Аль-Ахлі», «Аль-Шабаб», «Аль-Ітыфак»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: хацеў застацца ў Еўропе, таму стаў гульцом «Марселя»

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: хоча застацца ў «Роме» і добра правесці сезон, каб атрымаць месца ў заяўцы зборнай Італіі на Еўра-2024

Эрык Рамірэс («Дынама» Кіеў)

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: па словах агента, вырашыў «засяродзіцца на «Атлетыка Насьёнале» з Калумбіі.

Сон Хын Мін («Тотэнхэм»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Іціхад»

Прапанаваная зарплата: 30 млн еўра за сезон на працягу 4 гадоў

Чаму не пайшоў: «У мяне яшчэ шмат спраў у АПЛ. Цяпер грошы не маюць для мяне значэння», – прамая цытата.

Мехдзі Тарэмі («Порту»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: хоча застацца ў Еўропе

Патэнцыйны клуб: не названы, адзначалася пра «некалькі прапановаў»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: вырашыў застацца, стаў пастаянным капітанам «МЮ»

Трэнеры

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 20 млн еўра за сезон на працягу 3 гадоў

Чаму не пайшоў: адхіліў прапанову, клуб у рэшце рэшт узначаліў Жоржэ Жэзуш

Патэнцыйны клуб: невядома

Прапанаваны заробак: невядома, гаворка ідзе пра «шматмільённую дамову»

Чаму не пайшоў: катэгарычна адхіліў прапанову, наступным летам павінен стаць трэнерам зборнай Бразіліі

Зінедзін Зідан (вольны агент)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Наср»

Прапанаваная зарплата: 75 мільёнаў еўра за сезон на працягу 2 гадоў

Чаму не пайшоў: хоча працаваць у камандзе адной з топ-5 ліг

Патэнцыйны клуб: «Аль-Хілаль»

Прапанаваная зарплата: 30 млн эўра ў год

Чаму не пайшоў: хоча працягнуць працу ў «Роме»

Фернанду Сантуш (зборная Польшчы)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Шабаб»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: «У мяне дзейны кантракт са зборнай Польшчы, па гэтым пытанні нічога не змянілася. Разлічваю на вашую падтрымку ў барацьбе за выхад на Еўра», – прамая цытата Сантуша.

Марку Сілва («Фулхэм»)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Ахлі»

Прапанаваная зарплата: 40 млн эўра ў год

Чаму не пайшоў: вырашыў застацца ў «Фулхэме»

Лучана Спаллеці (вольны агент)

Патэнцыйны клуб: «Аль-Ахлі»

Прапанаваны заробак: невядома

Чаму не пайшоў: цяпер адпачывае, чакае запрашэнне ад «Ювентуса» наступным летам

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты