Tribuna/Футбол/Блогі/Бодзiгард Месі стаў зоркай МЛС – суправаджае яго ўсюды падчас матчаў. Нават падчас святкавання галоў!

Бодзiгард Месі стаў зоркай МЛС – суправаджае яго ўсюды падчас матчаў. Нават падчас святкавання галоў!

З зоркай «Маямі» не зрабіць фота, як з Холандам.

31 жніўня, 18:06
Бодзiгард Месі стаў зоркай МЛС – суправаджае яго ўсюды падчас матчаў. Нават падчас святкавання галоў!

На тыдні ў сацсетках завірусіўся 12-ы гулец «Інтэра» Маямі – асабісты ахоўнік Ліянэля Месі. Бодзiгард па iменi Ясін Чэука суправаджае Леа падчас матчаў літаральна ўсюды.

Пры выхадзе з аўтобуса.

У тунэлі.

Пры выхадзе на поле.

Уздоўж поля падчас матчаў! Не проста так – спыняе тых, хто выбягае на газон дзеля фота.

Падчас святкавання галоў ахоўнiк таксама побач.

I на святкаваннях пасля матча.

І, канешне, на зваротным шляху да тунэля.

Чэука раней служыў у ваенна-марскіх сілах ЗША, ваяваў у Іраку і Аўганістане. Таксама ён займаецца баявымі мастацтвамі, боксам і тхэквандо. Тры замацаваныя пасты ў яго Instagram – з баксёрскіх паядынкаў. «Моцны мужчына – не добры барэц або баксёр, моцны мужчына – толькі той, хто кантралюе сябе, калі злы», – напісана ў профiлi. Дарэчы, пасля вiрусных ролiкаў з Месi на Чэуку падпicалiся ўжо больш за 150 тысяч акаўнтаў.

Ясiн узначальвае каманду з 50 чалавек, якая займаецца абаронай Месі і яго сваякоў у Маямі. Суправаджае іх не толькі на матчах – таксама падчас трэніровак і нават калі Леа з жонкай ідуць у краму. I не дае нiкому нават дакрануцца да зоркi.

Былы чэмпіён свету ў лёгкай вазе па версіі WBO Тэры Фленеген, якi нядаўна прарваўся да Эрлiнга Холанда падчас матча «Ман Сiцi», у выпадку з Месi будзе вымушаны спачатку ўспомніць свае баксёрскія скілы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты