Tribuna/Футбол/Блогі/✨ Усё ідзе да таго, што ў Месі будзе 8-ы «Залаты мяч». На Холанда ніхто не ставіць

✨ Усё ідзе да таго, што ў Месі будзе 8-ы «Залаты мяч». На Холанда ніхто не ставіць

Парталы, букмекеры і інсайдэры – усе за Леа.

20 кастрычніка, 04:24
1
✨ Усё ідзе да таго, што ў Месі будзе 8-ы «Залаты мяч». На Холанда ніхто не ставіць

Менш чым праз 2 тыдні свет атрымае ўладальніка «Залатога мяча» 2023 года (фактычна папярэдняга сезона пасля змены структуры ўручэння).

◾️ Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 30 кастрычніка ў Парыжы. Арганізатары, хутчэй за ўсё, ужо ведаюць пераможцу – сама ўзнагарода амаль гатовая, магчыма, нават з выгравіраваным імем.

І, здаецца, у гэтым годзе зноў будзе без інтрыгі.

Іспанскае выданне апублікавала зліў вынікаў галасавання – Месі забярэ свой 8-ы «ЗМ»

◾️ Іспанскае выданне Sport.es сцвярджае, што сваю 8-ю ўзнагароду ў кар'еры выйграе 36-гадовы нападаючы «Інтэра» Маямі Ліянель Месі, які летам пакінуў «ПСЖ».

◾️ Такім чынам, ён стане першым гульцом не з еўрапейскай каманды, каму France Football уручыць «ЗМ».

◾️ Адзначаецца, што важкім аргументам на карысць аргенцінца стала золата зборнай Аргентыны на ЧС-2022, дзе Ліянель быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

◾️ Месі абновіць уласны рэкорд – 5 «мячоў» Леа атрымаў да 2015-га, яшчэ 3 будзе з 2019-га (гэта значыць пасля перапынку ў 3 гады).

◾️ Бліжэйшы праследавальнік – Крышціяну Раналду з 5, далей – па 3 у Мішэля Плаціні, Ёхана Кройфа і Марка ван Бастэна.

Футбольныя парталы і букмекеры таксама аднагалосна ставяць на Месі. Холанд – усюды другі

◾️ Не верыць іспанцам тут няма сэнсу. Усе футбольныя парталы і эксперты прагназуюць «ЗМ» для аргенцінца, не даючы шанцаў яго галоўнаму канкурэнту – форварду «Манчэстэр Сіці» Эрлінгу Холанду.

◾️ Поўны спіс 30 сушукальнікаў – тут. 38-гадовы Раналду ўпершыню з 2003-га па-за фінальным пулам.

◾️ На Леа ставяць і букмекеры. У розных кампаніях каэфіцыент яго трыўмфу вагаецца ў межах 1.1-1.5, на Холанда – ад 5.0.

Кіліяна Мбапэ, які часта распавядае пра веру ў сваю перамогу, і іншыя – далёка ззаду.

***

А вось і параўнальная статыстыка Месі і Холанда ў мінулым сезоне. Як лічыце, ці заслужыў нарвежац забраць «Залаты мяч» у суперніка, нягледзячы на золата ЧС?

Фота: інфографіка Tribuna.com, Franck Fife/AFP, Anne-Christine Poujoulat/AFP

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты