Tribuna/Футбол/Блогі/Палiцыя Бразіліi збiвала аргенцiнскiх заўзятараў на матчы зборных – Месі адвёў каманду ў раздзявальню, але гульню ўсё ж правялi

Палiцыя Бразіліi збiвала аргенцiнскiх заўзятараў на матчы зборных – Месі адвёў каманду ў раздзявальню, але гульню ўсё ж правялi

I гаспадары прайгралi трэцi раз запар.

22 лістапада, 09:59
Палiцыя Бразіліi збiвала аргенцiнскiх заўзятараў на матчы зборных – Месі адвёў каманду ў раздзявальню, але гульню ўсё ж правялi

Матч кваліфікацыі да ЧС-2026 паміж Бразіліяй і Аргенцінай на «Маракане» быў адкладзены амаль на 30 хвілін з-за сутыкненняў паміж паліцыяй і заўзятарамі на трыбунах у Рыа-дэ-Жанэйра.

Мясцовыя жыхары і аргенцінскія заўзятары пачалі бойку падчас выканання гімнаў, што стала падставай для бразільскай паліцыі атакаваць гасцей дубінкамі. Фанаты ў адказ спрабавалі закідваць афіцэраў сядзеннямі.

Некаторыя заўзятары запанікавалі і выбеглі на поле, каб пазбегнуць бойкі. Мінімум аднаго пацярпелага вынеслі са стадыёна на насілках.

Гульцы Аргенцiны прасілі трыбуны супакоіцца, перш чым Ліянель Месі адвёў сваю каманду назад у раздзявальню.

«Мы бачылі, як паліцыя збівала людзей. На трыбунах былі нашы сем'і. Тое ж было на фінале Кубка Лібертадорэс. Футбалісты больш перажывалі за тое, што адбывалася на трыбунах, чым за гульню. Мы ўсё ж такі згулялі, каб зрабіць сітуацыю больш спакойнай», – сказаў Месі пасля гульні.

Аргентынскі брамнік Эміліяна Марцінес накіраваўся ў сектар, каб папрасіць паліцыю спыніць гвалт.

Вакол сектара, які змяшчае каля 3000 заўзятараў, сабралася паліцыя, а на полі чакалі яшчэ больш прадстаўнікоў аховы стадыёна.

На камеры патрапіў таксама момант, калi адзін з прадстаўнікоў палiцыi аддаў дубінку аднаму з ахоўнікаў, каб той працягваў збіваць аргентынскіх фанатаў.

Футбалісты зборнай Бразіліі стаялі ў полі, а адзіным гульцом каманды гаспадароў, які ўмяшаўся, быў капітан Маркіньяс.

Аргентынцы вярнуліся на поле праз 22 хвіліны, калі сітуацыя крыху супакоілася, і разаграваліся яшчэ тры хвіліны, перш чым гульня нарэшце пачалася.

Матч завяршыўся перамогай зборнай Аргенціны з лікам 0:1 - дзякуючы галу Атамендзі пасля падачы з вуглавога.

Магутны момант: аргентынцы пасля перамогі пайшлі святкаваць разам з заўзятарамі.

Цяпер сітуацыя ў турнірнай табліцы зоны адбору ў Паўднёвай Амерыцы не ўласцівая бразільцам, якія займаюць толькi 6-ю пазіцыю і маюць 7 пунктаў. Пяціразовыя чэмпіёны свету пацярпелі паражэнне ў трох матчах запар: супраць Уругвая (0:2) і Калумбіі (1:2) і Аргенціны (0:1). Таксама перад гэтым страцілі ачкі ў матчы з Венесуэлай (1:1).

Аргентынцы пасля перамогі займаюць першую пазіцыю і маюць у актыве 15 ачкоў пасля 6 паядынкаў, прайграўшы толькі Уругваю 0:2.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты