Tribuna/Футбол/Блогі/У «Сталі» Шкурына новая распранальня. Цяпер там вялікія здымкі ўсіх гульцоў

У «Сталі» Шкурына новая распранальня. Цяпер там вялікія здымкі ўсіх гульцоў

Камфорт і стыль узроўню топ-чэмпіянатаў

Аўтар — Sam_Na_Sam
4 лютага, 19:21
У «Сталі» Шкурына новая распранальня. Цяпер там вялікія здымкі ўсіх гульцоў

Пакуль «Сталь» была на зборы ў Іспаніі, на стадыёне ў Мельцы абнавілі распранальню. Пачаліся працы ў сэрцы спартыўнага аб'екта адразу пасля апошняга ў 2023 годзе тура Экстраклясы. Каб паспець да вяртання каманды і хатняга матча, які запланаваны на 9 лютага.

Мадэрнізаванае памяшканне выглядае вельмі прэзентабельна. Дарэчы, у клубе клапоцяцца аб экалогіі. Таму ўсталявалі кран з сістэмай фільтрацыі вады. Дзякуючы гэтаму паменшыцца спажыванне вады ў пластыкавых бутэльках. А вось што радуе вока, дык гэта вялікія здымкі ўсіх футбалістаў «Сталі». Пераблытаць шафкі цяпер нерэальна. Вось новае працоўнае месца беларуса Іллі Шкурына.

Спадзяемся, камфорт і стыль узроўню топ-чэмпіянатаў, станоўча адаб'ецца на выніках. І клуб з Мельца паднімецца як мінімум ў верхнюю частку табліцы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты