Tribuna/Футбол/Блогі/Шкурын зняў «праклён» з форвардаў «Сталі» (30 гадоў не маглі зрабіць хет-трык!) – і атрымаў за гэта кветкі ад папярэдніка

Шкурын зняў «праклён» з форвардаў «Сталі» (30 гадоў не маглі зрабіць хет-трык!) – і атрымаў за гэта кветкі ад папярэдніка

Нечаканае развіццё гісторыі.

Аўтар — Sam_Na_Sam
13 лютага, 02:53
Шкурын зняў «праклён» з форвардаў «Сталі» (30 гадоў не маглі зрабіць хет-трык!) – і атрымаў за гэта кветкі ад папярэдніка

Памятаеце, як Ілля Шкурын аформіў хет-трык у вароты «Пагоні»? Здарылася гэта яшчэ ў лістападзе. «Сталь» прывезла тады са Шчэціна тры ачкі (3:2). А беларус, так бы мовіць, зняў праклён з форвардаў клуба. Справа ў тым, што хет-трыкам у Экстракласе гульцы з Мельца не маглі пахваліцца доўгіх 30 гадоў.

А апошнім, хто забіваў тройчы ў адным матчы, быў Анджэй Яскот. Пасля заканчэння гульнявой кар'еры ён некалькі разоў працаваў у «Сталі» на пасадзе трэнера. І абяцаў павіншаваць кветкамі таго, хто калі-небудзь паўторыць яго дасягненне. Сваё слова польскі спецыяліст стрымаў. Былы бамбардзір падпісаў для легіянера часопіс, які захоўваў ад моманту таго самага хет-трыка.

Як думаеце, колькі заўзятарам з Мельца давядзецца чакаць наступнага «трука з капелюшом»? Зрэшты, Шкурын усё яшчэ з імі, і гэта дорыць надзею.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты