Tribuna/Футбол/Блогі/Абаронца DMedia зрабіў падкат, на які страшна глядзець. Магчыма вы бачылі такі прыём у рэслінгу

Абаронца DMedia зрабіў падкат, на які страшна глядзець. Магчыма вы бачылі такі прыём у рэслінгу

Той выпадак, калі прамая чырвоная не абмяркоўваецца.

Аўтар — Sam_Na_Sam
18 сакавіка, 23:44
Абаронца DMedia зрабіў падкат, на які страшна глядзець. Магчыма вы бачылі такі прыём у рэслінгу

Некалькі дзён таму «мінспортаўскі» DMedia гуляў супраць UniXlabs, які трэніруе Сяргей Паўлюковіч. Таварыская гульня скончылася з лікам 3:3. І гэтую нічыю смела можна назваць баявой. Бо як мінімум адзін прыём з баявых мастацтваў там быў. Абаронца DMedia Аляксей Шчыпаў уляцеў у суперніка з такой жорсткасцю, якой не пажадаеш нават ворагу.

Суддзя справядліва паказаў Шчыпаву прамую чырвоную картку. Гэта вельмі дзіўна, але Аляксей трэніруе дзяцей. Цікава, ці вучыць ён іх гуляць у такім стылі. Зрэшты, знайшоўся і той, хто падтрымаў дзеянні абаронцы – былы гулец «Астраўца» і «Слоніма» Георгій Чытанава.

Напрыканцы хацелася б пажадаць здароўя пацярпеламу ад падкату Шчыпава футбаліста. Спадзяемся, што абышлося без сур'ёзнай траўмы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты