Усе навіны

Аліна Гарнасько: «Думаю, на міжнароднай арэне нас вельмі-вельмі не хапае. Веру, што па нас шчыра сумуюць»

12 снежня 2022, 09:19

Бронзавая прызёрка Токіа-2020 гімнастка Аліна Гарнасько разам з калегай Анастасіяй Салас распавялі, што хочуць вярнуцца да міжнародных спаборніцтваў.

Аліна Гарнасько. Хацелася б вярнуцца на міжнародную арэну.

Супрацоўніца дзяржТВ. А вы ўвогуле рыхтуецеся?

Аліна Гарнасько. Мы заўжды гатовыя.

Анастасія Салас. Мы заўсёды ва ўзбраенні. І ў любы момант гатовыя выйсці на міжнародную арэну. І не проста выйсці.

Аліна Гарнасько. Я думаю, што нас там вельмі-вельмі не хапае. Я веру, што па нас шчыра сумуюць. А мы хутка абавязкова падʼедзем.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсменаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com