Усе навіны

Прызёрка АГ-2000 Раскіна названа трэнерам года ў Германіі

23 снежня 2022, 14:05
1

Канфедэрацыя алімпійскага спорту Германіі назвала прызёрку Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы Юлію Раскіну лепшым трэнерам 2022 года.

Раскіна заваявала сярэбраную ўзнагароду ў індывідуальным мнагаборстве на Алімпійскіх гульнях-2000 у Сіднеі, а таксама з'яўляецца шматразовай прызёркай чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Раскіна з'яўляецца трэнерам зборнай Германіі па мастацкай гімнастыцы і ўзнагароду атрымала за выступ на чэмпіянаце свету-2022 у Сафіі, дзе нямецкая зборная заваявала ў цэлым пяць медалёў, у тым ліку адзін залаты, чым зафіксавала самы вялікі поспех за больш як 30 гадоў.

Акрамя Юліі Раскінай, трэнерам года ў Германіі стаў нацыянальны трэнер нямецкай зборнай па бабслеі Рэнэ Шпіс.