Усе навіны

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі працягнула адхіленне расійскіх і беларускіх спартоўцаў

4 сакавіка 2023, 10:22

Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) прадоўжыў адхіленне расіян і беларусаў ад міжнародных турніраў з-за вайны ва Украіне.

«На жаль, канфлікт ва Украіне, які пачаўся больш за год таму, усё яшчэ працягваецца.

Улічваючы выключныя абставіны, звязаныя з гэтым канфліктам, Выканаўчы камітэт FIG вырашыў працягнуць меры, прынятыя 26 лютага 2022 года і 4 сакавіка 2022 года, у прыватнасці, рашэнне, згодна з якім расійскія і беларускія спартсмены і афіцыйныя асобы, у тым ліку суддзяў, не маюць права ўдзельнічаць у спаборніцтвах FIG або спаборніцтвах, санкцыянаваных FIG, да далейшага паведамлення», – паведаміла арганізацыя.

4 сакавіка 2022 года FIG адхіліла спартсменаў з Расіі і Беларусі ад спаборніцтваў у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года вядзе РФ ва Украіне, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.