Усе навіны

Украінская гімнастка Мяляшчук: «Як можна дапускаць расіян і беларусаў да спаборніцтваў? Яны прадстаўляюць агрэсію»

25 красавіка 2023, 08:58

Украінская гімнастка Ева Мяляшчук падзялілася меркаваннямі пра магчымымае вяртанне расіян і беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы.

– На жаль, усё часцей гучаць размовы пра патэнцыйнае вяртанне да спаборніцтваў прадстаўнікоў Расіі і Беларусі. Як ставіцеся да гэтага?

– Мы працуем дзеля сваёй Радзімы, нашых мар і мэт. Аднак кожны раз, калі мы чуем гэтыя дыскусіі, што вось-вось спартсменаў гэтых краін павінны дапусціць – гэта цяжка для ўсіх. Я памятаю, зімой, падчас адной з трэніровак з’явілася інфармацыя, якую павінны дапусціць. Мы былі спустошаны, проста не маглі сабрацца з думкамі і на вачах з’яўляліся слёзы. Не разумелі, як будзем выступаць, дзе будзем сапернічаць.

– Што тычыцца менавіта мастацкай гімнастыкі. Як лічыце, ёсць верагоднасць допуску прадстаўнікоў краін-агрэсарак да спаборніцтваў?

– Наколькі я ведаю, рашэнне павінна прымацца ў траўні. Спадзяюся, што бан на выступ расіян і беларусаў працягнецца. Як можна дапускаць гэтых людзей да спаборніцтваў? Я не разумею. Яны ўяўляюць злосць. Такога нельга дапускаць, – сказала Мялешчук.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.