Усе навіны

Лешчык пра рашэнне пераехаць у Беласток: «Я адкрыта выказвала пазіцыю супраць дыктатуры і вайны. Была верагоднасць, што за мной прыйдуць і пасадзяць»

26 красавіка 2023, 13:40

Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2012 і падпісантка ліста свабодных спартсменаў Наталля Лешчык пракаментавала рашэнне пераехаць у польскі Беласток.

«Пасля пратэстаў у нас у Беларусі вельмі трывожная сітуацыя, вельмі шмат людзей садзяць у турму. Я адкрыта выказвала пазіцыю супраць дыктатуры [Лукашэнкі] і вайны [расійскай агрэсіі супраць Украіны]. Была імавернасць, што за мной прыйдуць і пасадзяць. Увесь час была ў трывожным стане і таму вымушана была з'яжджаць з краіны.

Беласток мне падаўся больш прывабным, чым Вроцлаў. Тут у мяне знаёмыя былі, яны і спакусілі пераехаць. Я б хацела сказаць дзякуй Польшчы за гасціннасць, прытулак і магчымасць адчуваць сябе ў бяспецы. Я вельмі рада папрацаваць у Беластоку з дзецьмі. Спадзяюся, наша праца будзе прадуктыўная», – сказала Лешчык.