Усе навіны

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі працягнула адхіленне расіян ад спаборніцтваў

12 траўня 2023, 11:51

Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) працягнуў адхіленне расійскіх спартсменаў ад спаборніцтваў.

Прэзідэнт Федэрацыі спартыўнай гімнастыкі Расіі (ФСГР) Васіль Цітоў у каментары «РИА Новости» паведаміў, што рашэнне FIG аб магчымым вяртанні расейцаў было адкладзенае да ліпеня.

Наступнае паседжанне выканкама арганізацыі адбудзецца 19-20 ліпеня ў швейцарскай Лазане.

Адхіленне расейцаў і беларусаў ад спаборніцтваў па гімнастыцы дзейнічае з сакавіка 2022 года.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.