Усе навіны

Падпісантка за Лукашэнку Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай Беларусі па мастацкай гімнастыцы

21 траўня, 11:28

Завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па мастацкай гімнастыцы з удзелам беларускіх спартсменак, а таксама прадстаўніц з Расіі.

У суботу гімнасткі разыгрывалі медалі ў індывідуальных практыкаваннях. Залатыя медалі ва ўсіх чатырох відах праграмы заваявала падпісантка за Лукашэнку Аліна Гарнасько, якая напярэдадні стала чэмпіёнкай Беларусі ў мнагабор'і.

Адзначым, што ўсяго на спаборніцтвах у Мінску выступілі каля 200 спартсменак з Беларусі і Расіі.