Усе навіны

Фінляндыя знялася з каманднага ЧС па эстэтычнай гімнастыцы з-за ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі

13 верасня, 14:58

Фінляндыя знялася з турніру па гімнастыцы з-за ўдзелу расіян і беларусаў.

З 24 па 26 лістапада ў Алматы пройдзе камандны чэмпіянат свету па эстэтычнай гімнастыцы. Міжнародная федэрацыя (IFAGG) дазваляе краіне-арганізатару турніру самой вырашаць пытанне пра допуск спартсменаў.

«У радзе дырэктараў IFAGG нашая пазіцыя і нашае меркаванне пра тое, што расіяне і беларусы не павінныя выступаць, застаецца ў меншасці. У гэтай сытуацыі нам нічога не заставалася, акрамя як адмовіцца ад удзелу ў турніры. Сітуацыя вельмі няўдалая для нашых спартсменаў, якія ўвесь год трэніраваліся і рыхтаваліся да ЧС», – сказала старшыня Федэрацыі гімнастыкі Фінляндыі Кайса Віккула.

Раней таксама байкатаваць турнір вырашыла Эстонія.