Усе навіны

Ізраільскі гімнаст Доўгапят заваяваў золата на ЧС. Пасля выступу ён выйшаў на фотасесію са сцягам з чорнымі стужкамі

7 кастрычніка, 17:28

Ізраільскі гімнаст Арцём Доўгапят заваяваў золата на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Антвэрпэне, Бельгія.

Доўгапят стаў першым у вольных практыкаваннях. Ён набраў 14,866 ачкоў.

Мінамі Казукі з Японіі стаў другім з вынікам 14,666. Бронзавы медаль заваяваў Мілад Карымі з Казахстана з вынікам 14,600.

Пасля перамогі Даўгапят выйшаў на фотасесію са сцягам Ізраіля з чорнымі стужкамі. 7 кастрычніка Ізраіль атакавалі з сектара Газа, баевікі ХАМАС ударылі па цэнтральных і паўднёвых раёнах краіны.