Усе навіны

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі вызначыла ўмовы допуску беларусаў да спаборніцтваў

14 лістапада, 17:55

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі апублікавала правілы допуску беларускіх і расійскіх спартоўцаў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай.

Яшчэ ў ліпені было прынята рашэнне пра тое, што беларусы і расіяне змогуць узяць удзел у спаборніцтвах у нейтральным статусе са студзеня 2024 года.

Федэрацыя назвала наступныя крытэры нейтральнасці:

· адсутнасць сувязяў з расійскімі або беларускімі ваеннымі ведамствамі, або службамі нацыянальнай бяспекі,

· спартсмены і абслуговы персанал павінны ўстрымлівацца ад любой дзейнасці або зносін, звязаных з дзяржаўнымі сцягамі, гімнамі і іншай сімволікi Беларусі і Расіі. Iх нацыянальнымі федэрацыямі і НАК, а таксама ад любой формы падтрымкі вайны ва Украіне на афіцыйных мерапрыемствах і ў сацсетках,

· адсутнасць падтрымкі вайны ва Украіне. Падтрымкай лічыцца ў тым ліку пасты ў сацсетках, удзел у праваенных мерапрыемствах і нашэнне сімвала Z,

· на спаборніцтвах не павінны гучаць гімны, не павінна быць сцягоў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў заўзятараў. Таксама МФГ прадставіла патрабаванні да колеру адзення для выступленняў і інвентару.

Нагадаем, што МФГ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.