Усе навіны

Федэрацыя гімнастыкі Вялікабрытаніі ўвяла забарону на ўзважванне спартсменаў без іх згоды

30 лістапада, 11:49

Федэрацыя гімнастыкі Вялікабрытаніі ўвяла забарону на ўзважванне спартсменаў без іх згоды ў адпаведнасці з новымі правіламі бяспекі.

Цяпер узважванне можа праводзіць толькі лекар пасля згоды атлета ці атлеткі.

У чэрвені 2022 года Элаіза Ёціскі стала першай гімнасткай, якая выйграла грамадзянскі пазоў супраць Федэрацыі гімнастыкі Вялікабрытаніі за жорсткае абыходжанне з боку трэнера Эндру Грыфітса.

Элаіза сцвярджае, што паміж 2016 і 2018 гадамі яна ўвесь час фізічна высільвалася пасля таго, як Грыфітс ужываў неадпаведныя метады кантролю вагі.

Таксама трэнеры зараз абавязаны даваць спартсменам магчымасць рэгулярна піць падчас трэніровак і хадзіць у прыбіральню пры неабходнасці. Гімнастам рэкамендуецца спажываць столькі вадкасці, колькі яны лічаць патрэбным.