Усе навіны

Літвіновіч заняў трэцяе месца на этапе КС па скачках на батуце

25 лютага, 14:20

Падпісант за рэжым Іван Літвіновіч выйграў бронзу ў фінале Кубка свету па скачках на батуце ў Баку з вынікам 60,440 бала.

Яшчэ адзін падпісант Андрэй Буйлаў у фінале этапа заняў апошняе, 8-е месца (25,230). Адзначым, што Літвіновіч і Буйлаў лідзіравалі ў кваліфікацыі.

Золата на этапе ўзяў кітаец Ван Зісай (62,160), срэбра – яго суайчыннік Ян Ланью (61,990).

Для беларускіх батутыстаў гэта было першае спаборніцтва пад эгідай міжнароднай федэрацыі гімнастыкі пасля допуску ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў. Паспяховыя выступленні на Кубку свету могуць прынесці алімпійскую ліцэнзію.