Усе навіны

Трэнер па спартыўнай гімнастыцы расіянка Радзіоненка: «Нават калі беларусы патрапяць на АГ, ім ніхто не дасць нічога выйграць»

18 сакавіка, 13:10

Старэйшы трэнер зборнай Расіі па спартыўнай гімнастыцы Валянціна Радзіоненка падзялілася чаканнямі ад пасяджэння выканкама МАК, якое пройдзе 19-20 сакавіка і ў тым ліку закране пытанне ўмоў удзелу беларусаў і расіян у Алімпіядзе-2024.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.

– У аўторак і сераду адбудзецца выканкам МАК. Якіх рашэнняў чакаеце па Расіі?

– Наш лёс ужо вырашаны. У спартыўнай гімнастыцы ўсё ясна – мы не едзем на Алімпійскія гульні. МАК зрабіў усё магчымае, каб не дапусціць нас.

– Але шанцы на паездку захоўваюць прадстаўнікі іншых відаў спорту. Як думаеце, ці змогуць яны патрапіць у Парыж?

– МАК шукае такіх людзей, каб унесці раскол у наша грамадства. Яны прынізілі расійскі спорт, хочуць паставіць на калені. Скажыце, што важней, мужчыны, якія гінуць за радзіму, ці патэнцыйны медаль на Алімпіядзе? Дзякуй богу, нашы спартсмены гэта разумеюць, ні ў каго ў спартыўнай гімнастыцы няма ў думках паехаць на спаборніцтвы.

Нават калі беларусы трапяць на гульні, ім ніхто не дасць нічога выйграць. Вы ведаеце, што ніхто не гарантуе бяспеку? У патрабаваннях, якія яны прад'яўляюць нам, няма ні слова пра бяспеку расіян і беларусаў, – адзначыла Радзіоненка.

Адзначым, што расійскія гімнасты не прымуць удзел у АГ нягледзячы на допуск FIG, т.я. не змаглі прыняць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах.

Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.